ifa logo
www.iaf-ifa.org
English | French | Spanish | German | Italian | Belarusian | Czech | Russian | Esperanto | Serbo-Croat
 
Інтэрнацыянал Фэдэрацыяў Анархістаў

Інтэрнацыянал Фэдэрацыяў Анархістаў (ІФА) быў заснаваны на кангрэсе ў Карары (Італія) ў 1968 г. трыма эўрапейскімі фэдэрацыямі анархістаў, што існавалі на той момант: францускай, італьянскай і гішпанскай, а таксама пры ўдзеле сябраў балгарскай анархістычнай фэдэрацыі, якія ў той момант знаходзіліся ў эміграцыі ў Францыі.

Беручы пад увагу транснацыяналізацыю дзяржаваў і хутка ўзрастаючую глабалізацыю капіталістычных сілаў, ІФА паставіў мэтай стварыць і разьвіваць моцныя й дзейсныя міжнародныя анархістычныя структуры.

Фэдэрацыі, што ўваходзяць у ІФА, мяркуюць, што такая арганізацыя неабходная для каардынацыі міжнароднай працы і эфэктыўнага супрацоўніцтва дзеля дасягненьня агульных мэтаў.

З мэтай павышэньня ўзроўню ўзаемадзеяньня і супрацоўніцтва, ІФА падтрымлівае цесныя стасункі зь іншымі анархістычнымі арганізацыямі, кшталту МАП (Міжнародная Асацыяцыя Працоўных, інтэрнацыянальнае аб’яднаньне анарха-сындыкалісцкіх арганізацыяў).

Прынцыпамі працы ІФА ёсьць фэдэралізм, свабодны дагавор і ўзаемадапамога. З мэтай паляпшэньня каардынацыі і камунікацыі ІФА стварыў Міжнародны Сакратарыят. Сакратарыят час ад часу абіраецца сярод фэдэрацыяў-сябраў ІФА.

ІФА выдае газэту Umanita Nova (Італія). Іншыя фэдэрацыі таксама маюць свае выданьні, такія як Le Monde Libertaire у Францыі, Tierra y Libertad у Гішпаніі, Organise!! і Resistance у Вялікабрытаніі, A-kontra у Чэхіі.